У ЗША снежная бура забрала жыцці пяці чалавек

9 декабря 2013

У ЗША снежная бура забрала жыцці пяці чалавек, дзясяткі пацярпелі. Стыхія закранула паўночна-ўсходнія і паўднёвыя раёны краіны. Сур'ёзныя ДТЗ, выкліканыя галалёдам, паралізавалі рух у некалькіх штатах. У Пенсільваніі сутыкнуліся адразу 50 аўтамабіляў. Праз снегапады ў мінулыя выхадныя авіякампаніі не выпусцілі ў рэйсы больш за дзве тысячы самалётаў. Больш за ўсё адмен было ў тэхаскім Даласе і Вашынгтоне. Сіноптыкі гавораць, што сёння ў раёне снежнай буры апынецца Нью-Ёрк.