Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" стала традыцыяй для беларусаў

21 мая 2016

Наведаць музей і азнаёміцца з экспазіцыямі сёння ўначы змогуць знаўцы і аматары мастацтва ва ўсім свеце. Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" стала традыцыяй і для беларусаў. Кожны са 150-ці музеяў Беларусі рыхтуе да штогадовага начнога мерапрыемства сваю праграму. Так, у Музеі гісторыі беларускага кіно пройдзе моднае дэфіле. Літаратурны музей імя Янкі Купалы прапануе рэканструкцыю, прысвечаную 100-годдзю шлюбу Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч, а Нацыянальны мастацкі музей Беларусі заінтрыгуе наведвальнікаў перформансам-загадкай "Ідзі за чалавекам у капелюшы". Для музейшчыкаў гэтая акцыя - своеасаблівае спаборніцтва ў фантазіі і вынаходлівасці.