Вікторыя Азаранка афіцыйна стала пятай ракеткай планеты

4 апреля 2016

Трыумфатар двух запар прэстыжных тэнісных турніраў-шасцімільённікаў у Індыян-Уэлсе і Маямі Вікторыя Азаранка працягвае атрымліваць віншаванні з дасягненнем, якое пакаралася толькі двум людзям у гісторыі.. Больш за тое, сёння беларуска афіцыйна стала пятай ракеткай планеты. Узлёт у сусветным рэйтынгу стаў магчымым дзякуючы неверагоднай статыстыцы: Вікторыя выйграла ўжо тры турніры пры розніцы перамог і паражэнняў 23:1. Наперадзе ў Азаранкі грунтавая частка сезона, пікам якой стане турнір "Ралан Гарос".