Фестываль Месяца ў Мінску

25 сентября 2015

У сталіцы адзначылі традыцыйнае кітайскае свята сярэдзіны восені - Чжунцю. Пасольства КНР здзіўляла беларускіх гледачоў дэгустацыяй традыцыйных страў кітайскай кухні майстар-класамі ад шэф-кухароў і нават своеасаблівым трэнінгам ад выкладчыкаў па каліграфіі. Урачыстасць падтрымалі і беларускія танцавальныя калектывы.

Свята зарадзілася яшчэ ў эпоху дынастыі Тан і займае важнае месца ў кітайскім календары - як дзень пакланення богу Месяца.

Фэст яшчэ называюць святам аб'яднання. Па сваёй значнасці свята саступае толькі кітайскаму Новаму году.