У Вене павінны завяршыцца перамовы па іранскай ядзернай праграме

24 ноября 2014

У Вене сёння павінны завяршыцца перамовы па іранскай ядзернай праграме. Кансультацыі міністраў замежных спраў Ірана і шасцёркі пасрэднікаў - гэта Расія, ЗША, Брытанія, Францыя, Кітай і Германія - працягваліся за зачыненымі дзвярыма да глыбокай ночы. Чым завяршылася сустрэча - дагэтуль не ясна. Крыніцы з розных бакоў прыводзяць дыяметральна процілеглыя звесткі. Адны гавораць аб поўным правале, другія аб тым, што выніковае пагадненне сёння ўсё-такі будзе падпісана, трэція - што сустрэчы працягнуцца, але іх фармат пакуль не вызначаны.