Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу "Кола года"

7 февраля 2019

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу “Кола года”, якая адкрываецца сёння. Гэта каляндарная серыя карцін паводле этнаграфічных даследаванняў беларускай мастачкі Святланы Ветравай. Работы выкананы ў старажытнай тэхніцы тэмпера і прысвечаны славянскім народным святам. Экспазіцыя звязана і з сезоннымі сонцастаяннямі.

Чакаюцца тэматычныя сустрэчы з "Вясной", "Летам", "Восенню" і "Зімой". У праграме выступленне музычных фальклорных гуртоў і гістарычныя рэканструкцыі.