"Летнія апавяданні" ў фарбах латвійскай мастачкі Аніты Мелдэрэ

17 октября 2019
28 жывапісных  твораў экспануюцца ў мінскай галерэі Савіцкага. Асаблівы сакрэт майстра - каляровая  абстракцыя. Свае карціны яна малюе  звычайна  летам  на прыродзе. Сонца, яскравы настрой і жывапісная экспрэсія пануюць у работах аўтара.

За сваё творчае жыццё Аніта Мелдэрэ працавала ў розных тэхніках, спрабавала сябе ў літаграфіі, а таксама распісвала шоўк і фарфор. Разам з творчай працай сумяшчае  педагогіку. Выкладае у тэхнічным універсітэце Рыгі  на кафедры мастацтва.