Легендарны тэнар, зорка сусветнай опернай сцэны Хасэ Карэрас прыбыў у беларускую сталіцу

23 ноября 2018

Легендарны тэнар, зорка сусветнай опернай сцэны, лаўрэат прэміі "Грэмі" прыбыў у беларускую сталіцу.

Да Беларусі артыст выступіў у Японіі і зараз рыхтуецца пакарыць нашу публіку. Пачуць віртуозны спеў меламаны змогуць 25 лістапада ў Палацы Рэспублікі - там пройдзе вялікі канцэрт іспанскага госця. Свой жа візіт у нашу краіну сіньёр Карэрас пачаў са зносін з журналістамі Агенцтва тэленавін. Прама ў vip-зале нацыянальнага аэрапорта ён адказаў на некалькі пытанняў. І першым, што ў гутарцы асабліва жадаў падкрэсліць Карэрас, - гэта тое, што ён другі раз у Мінску і вярнуўся сюды, уражаны краінай і характарам беларусаў.

Хасэ Карэрас, які пачаў сваю кар'еру ў восем гадоў, у адзінаццаць ужо дэбютаваў на опернай сцэне. Лірычны тэнар - ён выканавец унікальнага рэпертуара, у які ўваходзяць больш як 600 твораў розных жанраў. Жаданы госць на лепшых сцэнах свету. Малодшы са знакамітай "залатой" тройкі тэнараў - Лучана Павароці, Хасэ Карэрас і Пласіда Дамінга ў сучасную гісторыю ўвайшлі сумесным выкананнем легендарных хітоў класічнай музыкі.

Заўтра ў Хасэ Карэраса - першая рэпетыцыя з акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі і дырыжорам Аркадзем Берыным, у тандэме з якімі і выступіць у Палацы Рэспублікі. Суботнім жа вечарам знакаміты выканавец стане госцем шоу "Макаёнка,9" на нашым канале. Такім чынам, глядзіце ў 8 вечара на "Беларусь1".