Пераможны старт Вікторыі Азаранкі на Australian Open

20 января 2015

Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на дэбютным у сезоне турніры вялікага шлема – Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. У першым крузе беларуская тэнісістка не адставіла шанцаў амерыканцы Слоан Сцівенс - 6:3,6:2. Гэта перамога для Вікторыі стала трэцяй запар над Сцівенс у рамках Australian Open, прычым ва ўсіх трох выпадках Азаранка аддала ёй роўна пяць геймаў. У другім раўндзе турніру беларуска згуляе з пераможцам пары - Каралін Вазняцкі/Тэйлар Таўнсенд.