Каманда Белтэлерадыёкампаніі пачала здымкі відэавізітовак для фіналістаў адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

3 августа 2018

Пяць здымачных дзён дзеля 30 секунд эфіру. Каманда Белтэлерадыёкампаніі пачала здымкі відэавізітовак фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура на дзіцячае "Еўрабачанне-2018".

Сюжэты відэапрэзентацый распрацаваныя адмыслова пад кожнага з канкурсантаў з улікам індывідуальных асаблівасцяў выканаўца і песні, якую ён праспявае на шоу. Агульнай для ўсіх ролікаў стала канцэпцыя слогана конкурсу гэтага года - "Запальвай!" Своеасаблівае прома фіналістаў можна ўбачыць перад выступленнямі юных артыстаў падчас прамога эфіру. Свайго дэлегата беларусы выберуць 31 жніўня.