Калядкі адзначылі ў сталіцы Францыі

21 января 2018

У Парыжы ўжо трэці раз адзначылі беларускія калядкі. У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары і дзяржорганаў Францыі. Свае ўменні прадэманстравалі майстры з Бярозаўскага раёна. А ў выкананні ансамбля "Заранак" прагучалі беларускія народныя песні.

Усе ўдзельнікі таксама паспрабавалі калядныя стравы беларускай кухні. Сёння калядкі адзначаць у Ліёне.