Два чалавекі загінулі, яшчэ тры пацярпелі. Трагедыя ў Лагойскім раёне

22 июня 2020
На высокай хуткасці пасажыр перашкодзіў вадзіцелю кіраваць аўтамабілем. У выніку машыну занесла, і яна перакулілася. У момант аварыі ў аўто знаходзіліся пяць чалавек. Двух пасажыраў выратаваць не ўдалося, трое - у тым ліку і дзіця - дастаўленыя ў бальніцу.

А ў Вілейцы пад колы аўто трапіў дзесяцігадовы веласіпедыст. Ён раптам выехаў на праезную частку, дзе рухалася насустрач аўто. Вадзіцель зрэагаваць не паспеў. Школьнік з траўмамі шпіталізаваны.