Спеў званоў у Нацыянальным мастацкім музеі

2 апреля 2020
Канцэрт звонавай музыкі сёння прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі. У зале старажытнабеларускай культуры ўсталявалі мабільную званіцу. Ацаніць яе гучанне анлайн зможа кожны. Ужо заўтра канцэрт з'явіцца на афіцыйным канале YouTube і сайце музея. Як звоніць  ансамбль сталічнай школы № 37 і выпускнікі аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча,  можна будзе ўбачыць адразу з трох ракурсаў. 

Канцэрт спеву званоў - працяг праекта "Музей усіх Муз" 


Перазвон у Нацыянальным мастацкім - гэта працяг праекта "Музей усіх Муз", які аб'ядноўвае выставы і ілюстрацыйныя  канцэрты. Неўзабаве экспазіцыю Айвазоўскага будзе суправаджаць скрыпічны "Шторм" Вівальдзі.