Бернар Казнёў упаўнаважаны сфарміраваць новы кабінет міністраў у Францыі

6 декабря 2016

Кіраўніком урада Францыі стаў міністр унутраных спраў Бернар Казнёў. Рашэнне аб прызначэнні прыняў прэзідэнт краіны Франсуа Аланд пасля таго, як папярэдні прэм'ер-міністр Манюэль Вальс падаў прашэнне аб адстаўцы і вырашыў балатавацца на вышэйшую пасаду ў 2017-м. 

Бернар Казнёў упаўнаважаны сфарміраваць новы кабінет міністраў. Папулярным у Францыі ён стаў у апошнія некалькі гадоў дзякуючы актыўнай барацьбе з ісламскім экстрэмізмам. Прэзідэнцкія выбары ў Францыі пройдуць у красавіку - маі. Паводле папярэдніх  прагнозаў,  за пасаду прэзідэнта будуць змагацца  кандыдат ад правацэнтрыстаў Франсуа Фіён і лідар Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен. Паводле слоў Франсуа Аланда, ён не будзе прэтэндаваць на прадаўжэнне прэзідэнцкага тэрміну.