Калекцыя шкла Барысаўскага хрустальнага завода пераехала ў Нацыянальны мастацкі музей

30 мая 2022

Самая далікатная экспазіцыя сезона ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея. На Карла Маркса - мастацтва, створанае агнём. Калекцыя шкла Барысаўскага хрустальнага завода пераехала ў выставачныя залы з прыцэлам на пастаяннае захоўванне. Сотня экспанатаў - ілюстрацыя працы вытворчасці, пачынаючы з сярэдзіны мінулага стагоддзя. 

Да далікатнага выставачнага праекта змяніліся дзве залы Нацыянальнага мастацкага. Яны падзелены тэматычна - экспануюць каляровае і бясколернае шкло.