Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі і харчавання ў Цюменскую вобласць

22 февраля 2024

Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў Цюменскую вобласць пасажырскай, сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, а таксама пашыраць экспарт харчавання і тавараў лёгкай прамысловасці. Перамовы профільных міністэрстваў, ведамстваў і дзелавых колаў, што прайшлі гэтымі днямі ў Мінску, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць. Вялікая дэлегацыя з Сібіры наведала шэраг беларускіх прадпрыемстваў, "Вялікі камень" і Парк высокіх тэхналогій.

Тавараабарот Беларусі і Цюменскай вобласці ў 2023 г. склаў 3,3 млрд  долараў

Бакі маюць намер прапрацаваць стварэнне новых сумесных вытворчасцяў у перспектыве з выхадам на рынкі трэціх краін. У прыярытэце такія сферы, як машынабудаванне, АПК, лёгкая прамысловасць, нафтахімія і энергетыка.

Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі Беларусі:

Цюменская вобласць з'яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. Рэгіён займае лідзіруючыя пазіцыі сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі па аб'ёмах узаемнага гандлю з нашай краінай. Тавараабарот за мінулы год склаў 3,3 млрд долараў. Лічба значная, але мы ўпэўнены, што патэнцыял нашага супрацоўніцтва яшчэ не поўнасцю раскрыты, ёсць над чым працаваць.

Сувязі стануць мацнейшымі таксама ў гуманітарнай сферы, навуцы, адукацыі і ў спорце. Па выніках пасяджэння рабочай групы бакі падпісалі шэраг дакументаў: гэта новыя пагадненні аб партнёрстве паміж гарадамі і раёнамі Беларусі і Цюменскай вобласці.