Кім Брэйтбург у Мінску ставіць мюзікл паводле рамана Дуброўскі

21 апреля 2014

Пушкін - у нотах. Паводле рамана Дуброўскі у Мінску ставяць мюзікл. Над пастаноўкай працуе беларуска-расійская каманда на чале з вядомым кампазітарам Кімам Брэйтбургам. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі пайшоў на рызыку - літаратурная класіка спалучаецца з рокам, эр-энд-бі і поп-музыкай.


Пушкін у сучаснай апрацоўцы - у рэпартажы Іны Пілевіч. Ці то Робін Гуд, ці то разбойнік… Разабрацца, кім быў на самай справе Дуброўскі, перадаць характар персанажа, акцёрам ужо які тыдзень дапамагаюць рэжысёры. Тлумачаць, у якой інтанацыі гаварыць і як рухацца на сцэне. Рэпетыцыяй кіруе аўтарытэтны кампазітар Кім Брэйтбург. Маэстра напісаў музыку да мюзікла паводле рамана Пушкіна.


Пастаноўка мюзікла як частка навучальнай праграмы. Такую новую форму заняткаў практыкуе Універсітэт культуры і мастацтваў, які стаў ініцыятарам праекта. Не абышлося без Ірыны Дарафеевай, якая спявае творы Брэйтбурга і нядаўна ўзначаліла кафедру эстрады. У мюзікле задзейнічаны усе факультэты. Артыстам ад 16 да 25 гадоў, для многіх гэта наогул першы выхад на прафесійную сцэну. Студэнты іграюць нават узроставыя ролі. Усяго ў новаспечанай трупе 120 чалавек, а гэта 2 саставы спектакля.


Вакалісты вучацца танцаваць, а харэографы спяваць. Своеасаблівую перакваліфікацыю прыйшлося прайсці ўсім маладым артыстам, бо мюзікл - жанр шматгранны. У ім спалучаецца эстрада, аперэта, балет.


З аркестрвай ямы інструменталістаў паднялі на сцэну. Паводле сцэнарыя скрыпачы, флейтысты, кантрабасісты выступяць яшчэ і акцёрамі. Змагацца на смычках не будуць. Але невялікую ролю сыграюць.


Нэакласіка, рок, эр-энд-би і папулярныя матывы пераплятаюцца са словамі Пушкіна. Дарэчы, вобраз Дуброўскага літаратурны класік спісаў з беларуса! Прататып - збяднелы шляхціч з-пад Мінска, гэткі Робін Гуд мяцежных часоў. Яго раман з Машай, варожасць з Траекуравым - 30 мая на сцэне Музычнага тэатра.