Мастак Віктар Альшэўскі падараваў Мінску карціну

29 сентября 2015

З уласнай выставы "Мой Мінск. Сімвалы прасторы і часу", якая зараз экспануецца ў галерэі Міхаіла Савіцкага, мастак Віктар Альшэўскі падараваў гораду карціну. На палатне пад назвай "Калона Славы" храм Усіх святых. Дар сталіцы прыняў мэр горада. Падчас прыватнага паказу паважаныя госці азнаёміліся з работамі мастака і абмеркавалі яго будучыя выставы.

У арт-праект Віктара Альшэўскага ўвайшлі 17 карцін. Праз знакамітыя архітэктурныя сімвалы Мінска ў сваіх работах мастак раскрывае вобраз цэлай эпохі, дапаўняючы выбраныя аб’екты насычанымі рытмамі сюжэтаў з жыцця сучаснікаў.