Беларусь удзельнічае ў глабальным апытанні ААН Мой свет

22 мая 2013

У анлайн-галасаванні на спецыяльным сайце ўжо прынялі ўдзел больш за дзве тысячы нашых суайчыннікаў. Удзельнікам апытання прапанавана 16 пунктаў. З іх трэба выбраць шэсць, рашэнне якіх паспрыяе паляпшэнню жыцця ў краіне. У ТОП-3 пытанняў, якія больш за ўсё хвалююць беларусаў, трапілі сумленны і эфектыўны ўрад, павышэнне ўзроўню аховы здароўя і добрая адукацыя.