Ансамбль "Харошкі" выступіць на сцэне Купалаўскага тэатра. Што ў праграме і калі запланаваны канцэрты?

1 марта 2024

Заслужаны ансамбль "Харошкі" выступіць з канцэртнай праграмай "Вясна ў Купалаўскім". Запланавана адразу два канцэрты - першы ўжо сёння на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У афішы тэатралізаваныя нумары з яркімі мастацкімі выявамі ў суправаджэнні аркестра. Ансамбль захаваў у сабе дух беларускай нацыі і працягвае трансліраваць культуру Беларусі.

Пасля выступлення ў Купалаўскім у артыстаў запланаваныя гастролі. Народны каларыт беларускага танца ўбачаць у Расіі на канцэрце ў гонар 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.