Хор Турэцкага даў у Мінску юбілейны канцэрт

6 декабря 2015

Іх выступленні не раз прызнаваліся культурнымі падзеямі года. Хор Турэцкага даў у Мінску юбілейны канцэрт. 25-годдзе творчай дзейнасці адсвяткавалі новай праграмай "Лепшае". Прывітанне і віншаванне з творчым юбілеем заснавальніку і салістам арт-гурта накіраваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Арт-гурт па праве лічыцца ўнікальным праектам, у якім прадстаўлена ўся калекцыя мужчынскіх пеўчых галасоў.

Ад Баха да Фрэдзі Мерк'юры. Юбілейная праграма - гэта ўсё самае лепшае. Дзесяць вакалістаў - гэта фірменнае шматгалоссе ў дыяпазоне чатырох з паловай актаў: ад бас-прафунда да контр-тэнару і тэнар-альціна.

Такім галасам па сілах і жаночыя вакальныя партыі. Cёння артысты другі раз выступаюць у Палацы Рэспублікі. Усе білеты прададзеныя, пустых месцаў у зале проста няма. Канцэрт хору, як заўсёды, суправаджаецца поўным аншлагам. Дарэчы, сваім гучаннем арт-гурт можа замяніць цэлы аркестр. Салісты, кожны з якіх мае вышэйшую музычную адукацыю, умела імітуюць гукі многіх музычных інструментаў. Калекцыйныя галасы, музычныя хіты некалькіх пакаленняў, аўтарская харэаграфія і выключна жывы гук - намаганні не праходзяць дарэмна, публіка ўзнагароджвае артыстаў доўгімі авацыямі. Бо сёння стваральнік арт-гурта Міхаіл Турэцкі і тэнар Алег Бляхарчук вярнуліся на гістарычную радзіму.

Сёння калектыў працуе ва ўсіх наяўных жанрах і стылях музыкі, спявае з аркестрам і а капэла. Беларускай публіцы салісты прапанавалі лепшыя кампазіцыі сусветнай культурнай спадчыны - ад Вердзі да Rammstein - на розных мовах. У рамках маштабнага гастрольнага тура ў салістаў яшчэ запланаваны не адзін дзясятак канцэртаў.