У Беларусі стартаваў Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

18 ноября 2019
Да гэтай глабальнай ініцыятывы наша краіна далучылася ўжо дзявяты раз. Цырымонія афіцыйнага адкрыцця праходзіць у гэтыя хвіліны, аднак многія пляцоўкі пачалі працаваць з самай раніцы. Адна з іх - агратэхканферэнцыя. Яе традыцыйна арганізоўвае Белаграпрамбанк. Сёлета ўпор зрабілі  на інавацыйны аспект. Гаварылі пра тое, якія тэхналогіі яшчэ толькі трэба ўкараніць у сельскую гаспадарку і экатурызм. Тэма круглага стала - узаемадзеянне банка з фермерамі і аграпрадпрымальнікамі. Сумесная работа дапаможа развіццю індустрыі. 

Лічбавізацыя аб'ядноўвае многія тэмы, што абмяркоўваюцца ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Новым тэхналогіям сёння таксама прысвяцілі асобную канферэнцыю.