Якая хлебная культура з лёгкай рукі кіраўніка дзяржавы заняла сур'ёзнае месца ў структуры пасеваў

24 июля 2022

Задачы перад беларускімі аграрыямі стаяць канкрэтныя: строгі кантроль за палявымі работамі на самым высокім узроўні, каб унутраны рынак спаўна забяспечыць харчаваннем  і прадаць на сусветную арэну. Ураджай для гэтага патрэбен максімальны. 

Гэта жывыя грошы нават у самым маленькім зернятку і, вядома, у раслінным алеі. Акрамя гэтага, пажыўны дадатак да камбікорму. Нездарма рапсавыя плантацыі штогод павялічваюць.  Яшчэ адна ўраджайная тэндэнцыя - азімы ячмень. З лёгкай рукі кіраўніка дзяржавы гэтая хлебная культура заняла сур'ёзнае месца ў структуры пасеваў.

Удалы эксперымент на "прэзідэнцкіх палях" у Магілёўскай вобласці. Там ужо на ўсю моц убіраюць наліўныя каласы. Гэта заслуга і навукоўцаў, і аграрыяў на месцах. Пра комплексны падыход і трэнды АПК - Алена Вітко (відэа).