У Луганску працягваюцца работы на месцы выбуху ў шматпавярхоўцы

12 августа 2013

Ратавальнікі разбіраюць завалы. Як ужо паведамлялася, надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні на шостым паверсе ў трохпакаёвай кватэры. Выбух газу быў настолькі моцным, што знесла некалькі бетонавых перакрыццяў паміж пятым, шостым і сёмым паверхамі. Знішчана некалькі кватэр. Загінулі 2 чалавекі, 16 пацярпелі. 60 жыхароў дома прыйшлося адсяліць, ім далі часовы прытулак у інтэрнаце. Спецыялісты, якія працуюць на месцы надзвычайнага здарэння, называюць адзінай прычынай трагедыі ўзрыў газу. Хутчэй за ўсё, была няправільна выкарыстаная газавая печ або ж несанкцыянавана ўсталяваны газавы кацёл. Людзі асцерагаюцца, што ўвесь дом можа абваліцца, аднак эксперты ўпэўненыя ў тым, што будынку нічога не пагражае. У мэрыі абяцаюць кампенсаваць шкоду нават аўтамабілістам, машыны якіх трапілі пад цагляны град каля злашчаснага дома.