Кастусь Качан у праекце "Нашы" на "Беларусь 1"

30 августа 2017

Яго першай майстэрняй стаў пакой у інтэрнаце фізфака БДУ. Дзякуючы таленту ў яго атрымалася стаць вольным слухачом Акадэміі мастацтваў. Жывапісец Кастусь Качан адным з першых у краіне пабудаваў галерэю на ўласныя сродкі. Чаму яго карціны напісаныя алеем, але пахнуць мёдам? Кастусь Качан у праекце Агенцтва тэленавін "Нашы". Глядзіце сёння пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".