ЗША сачылі за замежнымі дыпмісіямі

1 июля 2013

Мішэнямі амерыканскіх спецслужбаў сталі мінімум 38 пасольстваў і місій розных краін у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Пра гэта піша брытанская прэса са спасылкай на дакументы, атрыманыя ад былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна. У прыватнасці, гаворка ідзе пра арганізацыю праслухоўвання ў місіях Еўрасаюза, у пасольствах Францыі, Італіі і Грэцыі, а таксама Турцыі, Мексікі, Паўднёвай Карэі і Японіі. Спецслужбы выкарыстоўвалі электронныя прылады для праслухоўвання, устаноўленыя на камунікацыйных кабелях у будынках дыпмісій.