Як культурна правесці выхадныя

28 декабря 2018

Навагоднія фотапраекты ў Цэнтры сучасных мастацтваў. Іспанскі падарунак ад Далі і Пікаса і ранішнікі ад тэатра оперы і балета. Падрабязнасці ў Ларысы Гулякевіч.

Адразу тры выставы ў Цэнтры сучаснага мастацтва на Някрасава, 3. Калядныя паштоўкі, сямейныя фота і шмат ёлак. У фотапраектах удзельнічаюць як аматары, так і мэтры фотасправы.

Экспазіцыя "Калі елкі былі вялікімі" дэманструе навагоднія чорна-белыя фота з сямейных альбомаў, зробленыя у 50-х,60-х,70-х гадах. Фотапраект "PROЁЛКІ" аб'ядноўвае творчыя работы вядомых беларускіх фотамайстроў. Завяршае серыю навагодніх фотапраектаў Калядныя паштоўкі пачатку 20-га стагоддзя са збораў прыватнай калекцыі.

Другі паверх цэнтра заняла калядна-навагодняя экспазіцыя сучасных беларускіх мастакоў "Зімовы настрой".

Французскі Праванс ад Пікаса і энергія Вечнага горада ад Далі. Навагодні падарунак - яркая выстава сусветных геніяў мастацтва. У выставачнай прасторы LIBRA на плошчы Перамогі.

Стылі мастакоў былі розныя, але абодвух аб'ядноўвае любоў да карыды і фламенка, да роднай іспанскай культуры. Яна пакінула ў творчасці Пабла Пікаса і Сальвадора Далі грунтоўны адбітак. На выставе прадстаўлены самыя знакамітыя сюррэалістычныыя далініянскія сюжэты, у тым ліку "Мяккі гадзіннік", "Слон на тонкіх ножках", "Жанчына з куфэркамі", "Жыраф ў агні" і іншыя знакамітыя творы. Пікаса таксама захаплялі жывёлы і птушкі: ён стварыў ў кераміцы цэлую галерэю вобразаў яго любімай казы Эсмеральды.

Вялікі тэатр Беларусі запрашае ў гэтыя пераднавагоднія дні на святочныя гала-канцэрты з зоркамі оперы і балета.

Чароўныя арыі, сцэны, нумары з сапраўдных оперных і балетных хітоў. У праграме вечара такія зоркі беларускага Вялікага, як заслужаныя артысты Беларусі Аксана Волкава, Алег Яромкін, Канстанцін Гяронік і Людміла Хітрова, якая выконвае 32 фуэтэ. Сёлета яна сустракае Новы год у якасці мамы і заслужанай артысткі Беларусі.

У нядзелю – ранішні спектакль: класіка балета – "Шчаўкунчык" Пятра Чайкоўскага.

Лібрэта да балета было створана Марыусам Петыпа паводле казкі Гофмана "Шчаўкунчык і Мышыны кароль". Прэм'ера балета адбылася ў снежні 1892 года ў Марыінскім тэатры Санкт-Пецярбурга. Класічная пастаноўка балета - неад'емная частка святочных навагодніх дзён. Чароўны навагодні спектакль на сцэне тэатра прапануе Беларускі дзяржаўны харэаграфічны гімназія-каледж з удзелам артыстаў балета Вялікага тэатра.

У гэтыя святочныя дні канцэртныя праграмы праходзяць у Белдзяржфілармоніі, Палацы Рэспублікі і іншых пляцоўках горада. Нясумных і прыемных выхадных, і да наступнай пятніцы.