Падрыхтоўка да паводкі

18 февраля 2014
Паводкі вясной чакаць. Але па-сапраўднаму сакавіцкае надвор'е прымушае ратавальнікаў пільна сачыць за ўзроўнем вады ў рэках Міншчыны. У цэнтры ўвагі, як звычайна, Барысаўскі і Пухавіцкі раёны. Бярэзіна і Свіслач дадаюць галаўнога болю і мясцовым жыхарам, і ратавальнікам.

Як рыхтуюцца да сустрэчы магчымай вялікай вады - рэпартаж Антаніны Станкевіч.
Надзея Васільеўна задаволеная: з учарашняга вечара мінус восем сантыметраў вады. З надвор'ем шанцуе: ноччу падмарожвае, а днём сонца. Але спадзявацца толькі на шанцаванне жанчына не прывыкла.

Работа, на першы погляд, не складаная, але адказная. Усе паказчыкі неабходна перадаць далей па ланцужку ў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр дакладна ў тэрмін.

Месцы, якія часцей за ўсе падтаплівае, на карце ратавальнікаў пазначаныя чырвоным. Ды і алгарытм работы з насельніцтвам даўно ёсць і працуе без збояў.

У цэнтры ўвагі ратавальнікаў, як звычайна, Барысаўскі і Пухавіцкі раёны. І хаця нішто пакуль не прымушае хвалявацца, пільна сочаць за капрызамі Свіслачы і Бярэзіны.

Сустрэць нават самую вялікую ваду ратавальнікі гатовыя хоць заўтра. Але ўсё ж спадзяюцца, што сакавіцкіх сюрпрызаў не будзе.