Да юбілею са дня нараджэння Адама Міцкевіча. Прэм'ера фільма "Адам. Жыццё чалавека" на "Беларусь 3"

24 декабря 2018

Прэм'ера на "Беларусь 3". Сацыякультурны сегмент Белтэлерадыёкампаніі запускае новы праект, які прысвечаны 220-годдзю са дня нараджэння Адама Міцкевіча. Сёння, у дзень юбілею вялікага літаратара, "Адам. Жыццё чалавека" - чатырохсерыйны фільм, які распавядае пра жыццё паэта праз яго культавыя творы "Гражына", "Конрад Валенрод", "Пан Тадэвуш" і "Дзяды". Цыкл заснаваны на пастановачных рэканструкцыях і развагах, гістарычных фактах ад экспертаў.

Усе чатыры часткі ў эфіры "Беларусь 3" адна за адной. З 24 па 27 снежня ў 20:15 гісторыя жыцця Адама Міцкевіча і яго твораў.