Да падножжа помніка Якубу Коласу леглі кветкі ад Кіраўніка дзяржавы, родных і блізкіх

3 ноября 2017

Больш чым паэт. Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

Да падножжа помніка песняру сёння леглі кветкі ад Кіраўніка дзяржавы, вянкі ад родных народнага паэта, яго землякоў, прадстаўнікоў літаратурнай грамадскасці. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў, адзначыўшы значнасць класіка сусветнай і нацыянальнай літаратуры для культурнага багацця нацыі. Ураджэнец маленькай вёскі ў Стаўбцоўскім раёне, сын лесніка адкрыў прыгажосць роднай мовы ўсяму свету. Творы Якуба Коласа неаднаразова пераводзіліся на замежныя мовы, а зборнік вершаў паэта пабываў у космасе. Яго браў з сабой ў палёт першы беларускі касманаўт Пётр Клімук.