Да культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў падключыўся Нацыянальны гістарычны музей

10 июня 2019

Да культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў сёння падключыўся і Нацыянальны гістарычны.  Лейтматыў праекта  "Наш край любімы - Беларусь" - нацыянальная культура.  У аснове выставы  экспанаты з фондаў музея   - лепшыя ўзоры графікі, керамікі, тэкстылю, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва ад сучасных аўтараў і беларускіх класікаў. Экспазіцыя прадоўжыцца да 5 ліпеня.

Знакавым праектам Гістарычнага музея падчас II Еўрапейскіх гульняў стане і беларускі культурны цэнтр, які будзе размешчаны ў вёсцы спартсменаў. Удзельнікі форуму і турысты змогуць азнаёміцца з нашай культурай  праз мультымедыйныя праекцыі архітэктурных ландшафтаў Беларусі  і ўзоры народных промыслаў.