Да гадавіны вызвалення Беларусі і юбілею Васіля Быкава - прэм'ера радыёспектакля "Воўчая зграя"

2 июля 2019

Прэм'ера на Першым канале Беларускага радыё. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава нашы калегі прапаноўваюць аўдыёспектакль "Воўчая зграя". Новая пастаноўка Тэатра Беларускага радыё створаная паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка. Напісаная ў 1975 годзе, яна аб'яднала артыстаў некалькіх сталічных тэатраў розных пакаленняў. Акцёр Сяргей Жбанкоў сыграў дэбютную ў радыёспектаклі ролю галоўнага героя ў маладосці, а гэты ж персанаж сталага веку гучыць голасам народнага артыста Генадзя Аўсяннікава. Спецыяльна для радыёпастаноўкі цалкам перапрацавалі апавядальны тэкст у драматургічны і напісалі арыгінальную музыку.

Прэм'ерны выхад пастаноўкі "Воўчая зграя" ў эфіры Першага нацыянальнага канала -  сёння і заўтра ў 22:10.