"Далікатнае мастацтва" ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі

28 февраля 2024

Калекцыя фарфору Маладзечанскага сховішча прыняла ў дар аўтэнтычную "пару": гэта кубак і сподак вытворчасці мануфактуры Аўстра-Венгерскай імперыі. Рарытэты 1910 года выпуску музею перадала мясцовая жыхарка.

Рэдкі посуд упрыгожыў экспазіцыю гарадской культуры канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. Музей у Маладзечне славіцца ўзорамі івянецкай і радашковіцкай керамікі, а таксама барысаўскага хрусталю.