Змяненні ў статут Саюза пісьменнікаў Беларусі плануюць унесці сёння

15 января 2014

Змяненні ў статут самай масавай літаратурнай арганізацыі краіны - Саюза пісьменнікаў Беларусі - плануюць унесці сёння па выніках пленума, які праходзіць у гэтыя хвіліны ў Доме літаратараў. Сёння каля 650 паэтаў, публіцыстаў, крытыкаў, драматургаў з'яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. З іх 67 прыняты ў 2013, 14 з іх няма і 30 гадоў. Дарэчы, падвядзенне вынікаў мінулага года стала адным з асноўных пунктаў сённяшняга мерапрыемства. У Мінск з'ехаліся каля 100 літаратараў з усёй краіны.



Георгій Марчук, сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі: Праца пісьменніка не паддаецца плану, залежыць ад натхнення. Трэба сказаць, што ўсе пісьменнікі нашы адчулі як ніколі адказнасць за духоўны стан грамадства, адчулі, што, нарэшце, яны маюць права і свабоду выказвацца на любыя тэмы. Часта выступаюць не толькі на тэмы літаратуры, але духоўнасці, патрыятызму, эканомікі, палітыкі.


Асноўныя пытанні, якія ўзнімаліся сёння, гэта праблема ўзаемасувязі пісьменнікаў, выдаўцоў, чытачоў, бібліятэк і кнігагандляроў. Рабіліся прапановы, як папулярызаваць нашу айчынную літаратуру, што для гэтага трэба зрабіць.