Не стала знакамітага кампазітара Сяргея Картэса

27 июня 2016

Напярэдадні ўвечар у СМІ з'явілася сумная навіна. Памёр знакаміты кампазітар Сяргей Картэс.

Першыя 20 гадоў жыцця будучы народны артыст Беларусі правёў у Аргенціне. Затым пераехаў з сям'ёй у СССР. У 90-ыя Картэс узначальваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Вядомасць яму прынеслі творы на вершы Яўгена Еўтушэнкі, Янкі Купалы, Максіма Танка, Гарсіа Лоркі і Нікаласа Гільена. Творы Картэса ставіліся на оперных сцэнах усяго свету. А кінашлягеры яго аўтарства ведае кожны на постсавецкай прасторы. 

Класік беларускай музыкі памёр на 82-ім годзе жыцця.