Працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

10 февраля 2015

Ва ўсіх абласных выканаўчых камітэтах, а таксама ў сталічнай мэрыі працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі па адзіным графіку.

У гэтую суботу, 14 лютага, з 9 да 12 гадзін на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка. Ён адкажа на пытанні, што тычацца сферы адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры, спорту і турызму, сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння.

А ў Мінскім аблвыканкаме прапановы і скаргі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік губернатара Аляксандр Турчын. Нумар тэлефона зараз на вашым экране.