Bынікі падвёў першы Рэспубліканскі вакальны конкурс пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

22 мая 2015

Конкурс праходзіў пад дэвізам "Новыя галасы для любімай краіны", ад падобных адрозніваўся тым, што ў ім за білет на прафесійную сцэну змагаліся непрафесійныя спевакі, прадстаўнікі працоўных прафесій. Праект стартаваў у лютым гэтага года. Больш чым з 4 тысяч ахвочых заявіць аб сабе прафесійнае журы з усіх раёнаў і глыбінак краіны адабрала 20 фіналістаў ва ўзросце ад 16 да 31 года. Сёння на гранд-фінале конкурсу журы вызначыла трох трыумфатараў.

Фінальны канцэрт прайшоў пад прыцэлам 6 тэлекамер, галоўны інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія - неўзабаве пакажа тэлеверсію выступлення. А 20 фіналістаў у найбліжэйшы час адправяцца на гастролі. Турнэ па Беларусі пройдзе пад дэвізам "Мы разам".