5 ноября 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: вецер падзьмуў пасля доўгага зацішша - да снегу. Захад сонца ў аблоках - таксама да снегу.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Ашмянах у 2006 годзе - больш за 18 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны на станцыі Палеская ў 2014 - 20 з паловай градусаў цяпла.