Інклюзіўную пастаноўку "Бураціна" паказалі сёння ў сталіцы

20 декабря 2019
Артыстызм без межаў. Інклюзіўны спектакль "Бураціна" паказалі сёння ў сталічнай сярэдняй школе  № 56. На сцэну выйшлі любімыя героі: Карабас-Барабас, Бураціна з сябрамі і іншыя. У іх пераўвасобіліся ўдзельнікі тэатра  "Асаблівая казка". Свае здольнасці і таленты там развіваюць  35 дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця. Падтрымаць юных акцёраў прыйшлі іх блізкія, настаўнікі і сябры.

Тэатр "Асаблівая казка" існуе чатыры гады. За гэты час юныя акцёры паказалі публіцы некалькі спектакляў.