У Польшчы абвясцілі афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

25 мая 2015

Некалькі гадзін таму ў Польшчы абвясцілі афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Перамогу ў гонцы атрымаў Анджэй Дуда - кандыдат ад партыі "Права і справядлівасць". За яго прагаласавала 51,5% выбаршчыкаў. Дзеючы кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі - ён адстаў ад свайго апанента ўсяго на 3% - павіншаваў Дуду з перамогай яшчэ напярэдадні. Дарэчы, гэтую раніцу абраны прэзідэнт Польшчы пачаў з нефармальнай сустрэчы з жыхарамі Варшавы ля ўваходу ў метро. Нагадаем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў у Польшчы ў нядзелю. Яўка выбаршчыкаў трохі перавысіла 50%.