Манчэстэрскі тэрарыст патрапіў на запісы камер відэаназірання

25 мая 2017

Салман Абедзі, які, меркавана, учыніў выбух на стадыёне ў Манчэстэры, патрапіў на запісы камер відэаназірання ў гандлёвым цэнтры, дзе ён мог купіць рукзак для выбуховага прыстасавання. На адной з фатаграфій відаць, што ў рукзака яшчэ не адарваная бірка з цаной. Гэта дае падставы меркаваць, што яго набылі нядаўна. Акрамя таго, падчас вобыскаў паліцыя знайшла ў доме выканаўца тэракта майстэрню па вырабе бомб. Пра гэта паведаміў канал АВС. Следчыя лічаць, што тэракт арганізавала злачынная сетка. Сёння ўначы быў арыштаваны сёмы падазроны ў сувязі з тэрактам у Манчэстэры. Раней была затрыманая жанчына. Нагадаем, выбух на стадыёне "Манчэстэр-Арэна" адбыўся ў панядзелак увечар. Ахвярамі тэракта сталі 22 чалавекі, больш за 60 былі параненыя.