Імёны фіналістаў адборачнага тура на Еўрабачанне стануць вядомыя ўжо сёння

29 ноября 2013

Журы назаве не больш за 15 выканаўцаў, якія будуць змагацца за права прадставіць нашу краіну на прэстыжным музычным конкурсе. І ў гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі праходзіць праслухоўванне ўдзельнікаў. Усяго на Макаёнка, 9 прыйшло больш як 80 заявак, і ўчора больш за палову з іх ацанілі вядомыя дзеячы культуры. У судзейскай калегіі - Васіль Раінчык, Аляксандр Ціхановіч, Алёна Ланская і старшыня журы Генадзь Давыдзька.

Вольга Шлягер, кіраўнік Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014: Сёння ў нас больш за 50 чалавек. Нават яшчэ ўчора ўвечар прыходзілі заяўкі, датаваныя 24 лістапада, 23 лістапада. І мы тэрмінова выклікалі людзей на праслухоўванне.


Аляксандр Мяжэнны, дырэктар школы танца, член журы Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014: Адназначна бачныя некаторыя ўдзельнікі, якія задумаліся над тым, які паказаць нумар і паказаць на адбор калі не гатовы варыянт, дык, прынамсі, нейкія задумкі, нейкія думкі. Хтосьці прыходзіць у касцюмах, хтосьці прыходзіць, скажам, з балетнай парай.


Дэлегата Беларусі на Еўрабачанне вызначаць прафесіяналы і гледачы ўжо ў студзені. Фінал пакажа Белтэлерадыёкампанія, якая з'яўляецца адзіным у нашай краіне прадстаўніком Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Падрабязнасці праслухоўвання і імёны фіналістаў глядзіце сёння на інфармацыйным канале Панарама.