Аўтахлам з мінскіх вуліц забяруць на штрафстаянкі, а пасля ўтылізуюць

22 июля 2022
Спушчаныя колы, ржавыя дзверы і разбітае шкло. Кінутыя аўтамабілі не проста загрувашчваюць сталічныя двары, а часам перашкаджаюць праезду пажарных машын і хуткіх. Сёння такіх  забытых  транспартных сродкаў у Мінску некалькі тысяч. Аўтахлам эвакуіруюць на штрафныя стаянкі праз месяц пасля апавяшчэння ўладальніка. Калі праз тры месяцы гаспадар не забірае транспартны сродак, яго ўтылізуюць і здаюць на металалом.