Ігару Лучанку мог бы споўніцца 81 год

6 августа 2019

Сёння эфір тэлеканала "Беларусь 3"  прысвечаны дню нараджэння народнага артыста нашай краіны. Ігару Лучанку мог бы споўніцца 81 год. Яго "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Полька беларуская" і "Мой родны кут" - ужо класіка. Ігар Лучанок стварыў больш за 50 эстрадных шэдэўраў для Сафіі Ратару і Іосіфа Кабзона, "Пясняроў" і "Сяброў". Акрамя гэтага, у творах - санаты, трыпціхі і кантаты. Да канца жыцця Ігар Міхайлавіч быў нязменным старшынёй Беларускага саюза кампазітараў. У 15:35 на "Беларусь 3" - канцэрт да 80-годдзя народнага артыста. Адразу пасля - у праграме дакументальны фільм аб жыцці Ігара Лучанка.