Пан Гі Мун можа стаць прэзідэнтам Паўднёвай Карэі

30 января 2017

Парламент краіны дазволіў былому генеральнаму сакратару ААН  балатавацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду.    Нагадаем,  летась 9 снежня   парламент Паўднёвай Карэі аб’явіў  кіраўніку дзяржавы  Пак Кын Хе імпічмент з-за буйнога карупцыйнага скандалу. У выпадку зацвярджэння вынікаў галасавання Канстытуцыйным судом датэрміновыя прэзідэнцкія выбары  ў Паўднёвай Карэі пройдуць    ужо праз паўгода.