Іерусалім прыме "Еўрабачанне-2019"

13 мая 2018

Ізраіль прыме наступнае "Еўрабачанне". Пераможцам 63-га конкурсу песні стала Нета. I'm not your toy ("Я не твая цацка") атрымала максімальную падтрымку тэлегледачоў і нядрэнную ацэнку прафесійнага журы. Усяго 529 балаў, што амаль на сотню больш, чым ва ўладальніцы другога месца - кіпрыёткі Элені. Пасля перамогі ізраільцянка дала вялікую прэс-канферэнцыю ў арэне ў Лісабоне.

Ужо вядома, што "Еўрабачанне-2019" прыме Іерусалім. Гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр краіны. Перад тым як пачаць нядзельную сустрэчу Кабінета міністраў, Біньямін Нетаньяху паўтарыў энергічныя рухі плячамі ў стылі пераможніцы конкурсу.

А наступным галоўным шоу, на якім сфакусуецца Еўрапейскі Вяшчальны Саюз, стане дзіцячае "Еўрабачанне". Прэстыжны конкурс юных вакалістаў прыме Мінск у канцы лістапада.