Графічныя работы Юрыя Хілько выстаўляюцца ў галерэі Белтэлерадыёкампаніі

27 ноября 2014

У экспазіцыі тэматычныя работы мастака з цыклу Добрыя знакі, а таксама некалькі апошніх палотнаў, якім Хілько даў сімвалічныя назвы: Збянтэжаныя аблокі, Карані і галіны, Ланцуг пана.


У прафесійнае выяўленчае мастацтва мастак прыйшоў у 25-гадовым узросце. Аўтар каля тысячы работ, прызнаны майстар, сёння ён узначальвае кафедру графікі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.