Графічныя лісты Германа Штрука пакажуць у Мінску

31 января 2019

Паўстоні твораў нямецкага мастака, буйнога майстра графікі і педагога, выхавалага цэлую плеяду знакамітых майстроў, экспануюць у Нацыянальным мастацкім музеі. Падчас Першай сусветнай аўтар служыў у нямецкай арміі і знаходзіўся на Усходнім фронце, часта быў у Заходняй Беларусі, Літве і Латвіі, там жа ствараў свае замалёўкі, частка з іх экспанаваная на выставе. Апроч пейзажных матываў, Штрук паказваў бытавыя сцэны, партрэты простых рабочых і знакамітых дзеячаў, сярод якіх і заснавальнік Каўнаскага музея Тадэс Даўгердас. Збор прац Германа Штрука - гэта графічныя лісты з прыватнага збору мінскага калекцыянера.

Святлана Анейка, навуковы сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі:

"Выстава з калекцыі Уладзіміра Багданава - для нас знакавы момант. Па-першае, па тэматыцы сваёй, а па-другое, гэта спосаб пашырыць магчымасці супрацоўніцтва музея з нашымі прыватнымі зборамі, адкрыць іх свету. Не толькі, каб калекцыянер ад іх атрымліваў асалоду, але і публіка таксама магла далучыцца. Ацаніць значнасць калекцыі, убачыць нешта ўпершыню".

Сярод графічных лістоў і партрэт Шагала,   датаваны 1922 годам, яны пазнаёміліся ў Берліне. Менавіта дзякуючы сустрэчы з Германам Штрукам, Марк Шагал асвоіў такія тэхнікі як афорт і літаграфія.