Галоўная музычная пляцоўка рыхтуецца да чарговага вялікага канцэрту

12 июля 2013

Яшчэ свежыя ўражанні ад цырымоніі адкрыцця, калі Прэзідэнт краіны даў адмашку самаму музычнаму тыдню ў годзе. Білан, Бабкіна, Пясняры і яшчэ цэлы россып яркіх зорак Беларусі і Расіі. Зрэшты, зразумела, у самым вядомым Летнім амфітэатры Еўропы музыка гучыць не толькі па вечарах. Калі не лічыць шматлікіх рэпетыцый, сёння там спявалі зусім юныя артысты. Дарэчы, у дзіцячым конкурсе ў нас другое месца і спецыяльны прыз. Яшчэ прайшла жараб'ёўка дарослых эстраднікаў. Стала вядома, пад якім нумарам на сцэну выйдзе беларус Аляксандр Салаўёў. Ну і, вядома, Славянскі базар - фестываль не толькі музыкі. Асаблівая атмасфера зараз пануе ва ўсім Віцебску.



Расказвае Аляксандр Свірскі. Гэтага моманту ў Віцебску чакаюць цэлы год. Сюды прыязджаюць тысячы гасцей і сотні артыстаў. Дзе, як не на Славянскім базары можна адчуць адзінства трох славянскіх народаў - Беларусі Расіі і Украіны. Па традыцыі фестываль адкрыў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.


І фестываль закрочыў далей. Сёння вырашылася інтрыга конкурсу самых маленькіх выканаўцаў. Пасля двух дзён выступленняў больш за ўсё балаў і Гран-пры атрымала выканаўца з Балгарыі Прэсіяна Дзімітрава.


Удзельніца ад Беларусі Апалінарыя атрымала спецыяльны прыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Аляксандра Лакціёнава аказалася на другім месцы, але ніколькі не засмуцілася.


Дзіцячы конкурс - гэта своеасаблівая рэпетыцыя славянскага Еўрабачання. Так у Віцебску называюць конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Праўда, удзельнікі тут старэйшыя, а журы больш строгае. Галоўным крытыкам маладых талентаў стане Ларыса Доліна.


Шчырасць і патрабавальнасць старшыні журы канкурсантаў не палохае. Нягледзячы на маладыя гады, у многіх за плячамі некалькі гадоў актыўнай творчасці.


Канкурсант ад Беларусі Аляксандр Салаўёў заўтра выйдзе на сцэну Летняга амфітэатра пад нумарам 10.


Адкрываць маладзёжны конкурс на працягу двух дзён будзе Юлія Ягорава з Літвы. А расіянцы Раі Маўсісян падчас жараб'ёўкі дастаўся нумар 13, але дзяўчыну гэта ніколькі не бянтэжыць.


Як паказалі папярэднія конкурсы, аднаго лідара тут ніколі не бывае. Пасля першага дня адразу некалькі выканаўцаў ідуць нага ў нагу па балах. Мы, зразумела, будзем хварэць за свайго прадстаўніка. А завершыць сённяшні дзень вялікі святочны Канцэрт Сяброўства. Саюзная дзяржава запрашае…. На сцэне Летняга амфітэатра праспяваюць Эдзіта П'еха, Надзея Бабкіна, Дзіма Білан і многія іншыя зоркі расійскай эстрады.