Яшчэ пяць узнагарод у беларусаў на Еўрапейскіх гульнях у Баку

21 июня 2015

Дзясяты дзень Першых Еўрапейскіх гульняў у Баку ўжо стаў для беларусаў медальным: у першых двух фіналах нядзелі адразу дзве ўзнагароды ў актыве нашых. Серабро ў скачках на батуце заваяваў Уладзіславаў Ганчароў, Ганна Гарчанок у гэтым жа відзе праграмы ў жаночым турніры трэцяя. У камандных спаборніцтвах па скачках на батуце мы таксама з узнагародай - зборная Беларусі ў складзе Уладзіслава Ганчарова і Мікалая Казака стала другой. У стральбе з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў з трох становішчаў Віталь Бубновіч у кваліфікацыі ўсталяваў рэкорд гульняў, у фінале --трэцяе месца. У гэтыя хвіліны ў Баку працягваюцца спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы, дзе выступае наша Меліціна Станюта. На дадзены момант завяршыліся два віды з чатырох. Беларуска выйграла сярэбраны медаль у практыкаванні з абручом.